Галоўная / Аб'явы / Актуальна
18.11.2020

Астрынскі сельскі выканаўчы камітэт (далей - сельвыканкам) інфармуе, што ў цяперашні час маюцца незаселеныя кватэры камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду

 

Адрас жылога памяшкання

Агульная плошча (кв. метраў)

 

Дадатковыя звесткі

 

г.п.Астрына, вул.Станкевіча, д.10, кв.3, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

25,38

Кватэра ў аднапавярховым  недобраўпарадкаваным драўляным чатырохкватэрным жылым доме (адзін жылы пакой)

г.п.Астрына, вул.Станкевіча, д.31, кв.3, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

37,55

Кватэра ў аднапавярховым  недобраўпарадкаваным драўляным трохкватэрным жылым доме (два жылыя пакоі)

аг.Новы Двор, вул. Набярэжная, д.1, кв.6, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

40

Кватэра на 1 паверсе ў двухпавярховым добраўпарадкаваным цагляным васьмікватэрным жылым доме (адзін жылы пакой)

в.Бераставіца, вул.Прыазёрная, д.10, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

32,6

1/2 доля аднапавярховага недобраўпарадкаванага драўлянага жылога дома (два жылыя пакоі)

Жылыя памяшканнi прадастаўляюцца ў бягучым стане без правядзення рамонтных работ.
Разлік памеру платы за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання зацверджаны Пастановай Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2014 г. № 1297 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання» устаноўлены ў памеры 0,2 базавай велічыні за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц.
Пададзеныя заявы ад грамадзян разглядаюцца ў наступным парадку:
- заявы ад грамадзян, якія карыстаюцца першачарговым правам на прадастаўленне жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду;
- у парадку чарговасці, зыходзячы, з даты пастаноўкі грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;
- пры адсутнасці заяў грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду прадастаўляюцца грамадзянам, якія не стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у парадку чарговасці зыходзячы з даты падачы заявы.
Заявы на прадастаўленне кватэр камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду прымаюцца сельвыканкама з 16 лістапада 2020 года па 1 снежня 2020 года ўключна.
Дакументы неабходныя для выканання адміністрацыйнай працэдуры:
- заява;
- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу.

Графік работы сельвыканкама:
панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00 гадзін
выхадныя дні: субота, нядзеля