Галоўная / Аб'явы / Актуальна
12.02.2021

Экстэрытарыяльны прынцып для індывідуальных прадпрымальнікаў

 Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборам Рэспублікі Беларусь па Шчучынскаму раёну паведамляе, што ў адпаведнасці з нормамі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК), якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2021 года, дзейнічае экстэрытарыяльны прынцып абслугоўвання індывідуальных прадпрымальнікаў (п.п. п. 2 арт. 26 ПК).
Індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права звяртацца за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур, прадстаўляць у падатковыя органы падатковыя дэкларацыі (разлікі), паведамлення, а таксама іншыя дакументы, незалежна ад месца іх пастаноўкі на ўлік.
Па экстэрытарыяльнаму прынцыпу прадстаўляюцца:
падатковая дэкларацыя (разлік) па адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб;
 падатковая дэкларацыя (разлік) па падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання;
падатковая дэкларацыя (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб, індывідуальнага прадпрымальніка (натарыуса, які ажыццяўляе натарыяльную дзейнасць у натарыяльным бюро, адваката, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна);
падатковая дэкларацыя (разлік) па падатку на даходы замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва;
 апавяшчэнне аб адмове ад прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання;
апавяшчэнне аб пераходзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання;
дакументы, якія пацвярджаюць права на падатковыя льготы;
дакументы, неабходныя для вызначэння сумы адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, якая падлягае заліку або вяртанню, прадугледжаныя часткай трэцяй пункта 2 артыкула 344 ПК.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах інспекцыі: 801514-29308, 801514-29860.

Ала Калегава,
галоўны дзяржаўны
адатковы інспектар
ІМПЗ па Шчучынскаму раену