Галоўная / Аб'явы / Актуальна
09.01.2020

Інфармацыя аб прыёме заяў аб прадастаўленні жылля камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду Васілішкаўскага сельскага выканаўчага камітета

 Васілішкаўскі сельскі выканаўчы камітэт (далей - сельвыканкам)           інфармуе, што ў цяперашні час маецца незаселеная кватэра камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду:

Адрас жылога памяшкання

Агульная плошча (метраў квадратных)

Дадатковыя звесткі

Вёска Збражкі, вуліцаМаладзёжная, дом 9, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

44,8

Аднакватэрны драўляны  жылы дом (адзін пакой)























Жылое памяшканне прадастаўляецца ў цякучым стане без правядзення рамонтных работ.
Разлік памеру платы за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання зацверджаны Пастановай Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2014 г. № 1297 “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання” вызначаны ў памеры 0,2 базавай велічыні за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц.
Пададзеныя заявы ад грамадзян разглядаюцца ў наступным парадку:
- заявы ад грамадзян, якія карыстаюцца першачарговым правам на прадастаўленне жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду;
- у парадку чарговасці, зыходзячы, з даты пастаноўкі грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;
- пры адсутнасці заяў грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду выдзяляюцца грамадзянам, якія не знаходзяцца ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у парадку чарговасці зыходзячы з даты падачы заявы.
Заявы на прадастаўленне кватэры камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду прымаюцца  сельвыканкамам з 10 студзеня 2020 года па 25 студзеня  2020 года ўключна.
Дакументы неабходныя для выканання адміністрацыйнай працэдуры:
- заява;
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.

Графік работы  сельвыканкама:                                                                                                                                                             
панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00 гадзін
выхадныя дні: субота, нядзеля