Афіцыйны сайт
8 мая 2020

Пракуратура Шчучынскага раёна падвяла вынікі прымянення Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2019 г. “Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, які ўступіў у законную сілу 25 ліпеня 2019 г. і дзейнічаў на працягу 9 месяцаў

 Так, Шчучынскі РАСК па крымінальных справах, якія знаходзіліся ў вытворчасці, вызваліў ад крымінальнай адказнасці са спыненнем папярэдняга расследавання 4 асобы. Суд Шчучынскага раёна прымяніў амністыю па 8 крымінальных справах у адносінах да 11 асоб. Папраўчай установай адкрытага тыпу №31 вызвалена ад пакарання 20 асоб. Крымінальна-папраўчай інспекцыяй Шчучынскага РАУС – 34 асобы. Рашэнні аб прымяненні амністыі ў адносінах да асоб, якія ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі, не прымяняліся ў сувязі з адсутнасцю на тэрыторыі раёна папраўчых устаноў указанай катэгорыі.
Інстытут амністыі, які прымяняецца ў разумных межах, мае важнае сацыяльнае значэнне. У тым ліку праз амністыю праяўляюцца гуманныя адносіны дзяржавы да сваіх грамадзян, якія пераступілі крымінальны закон, а таксама амністыя з’яўляецца праяўленнем прынцыпаў справядлівасці і роўнасці правоў грамадзян.