Афіцыйны сайт
13 жніўня 2019

Увага! Арэнднае жыллё. Інфармацыя пра прыём заяў аб выдзяленні жылля камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фондуАстрынскага сельскага выканаўчага камітэта

Астрынскі сельскі выканаўчы камітэт (далей - сельвыканкам) інфармуе, што ў цяперашні час маюцца незаселеныя кватэры камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду:

Адрас жылога памяшкання

Агульная плошча (кв. метраў)

 

Дадатковыя звесткі

 

г.п.Астрына, вул.Станкевіча, д.10, кв.3, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

25,38

Кватэра ў аднапавярховым  недобраўпарадкаваным драўляным чатырохкватэрным жылым доме (адзін жылы пакой)

г.п.Астрына, вул.Станкевіча, д.7, кв.3, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

51,19

Кватэра ў аднапавярховым недобраўпарадкаваным драўляным трохкватэрным жылым доме (два жылыя пакоі)

аг.Новы Двор, вул. Набярэжная, д.1, кв.6, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

40

Кватэра ў двухпавярховым добраўпарадкаваным цагляным васьмікватэрным жылым доме (адзін жылы пакой)

в.Бераставіца, вул.Прыазёрная, д.10, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

32,6

1/2 доля аднапавярховага недобраўпарадкаванага драўлянага жылога дома (два жылыя пакоі)

Жылыя памяшканнi прадастаўляюцца ў бягучым стане без правядзення рамонтных работ.

Разлік памеру платы за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання зацверджаны Пастановай Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2014 г. № 1297 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання» устаноўлены ў памеры 0,2 базавай велічыні за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц.

Пададзеныя заявы ад грамадзян разглядаюцца ў наступным парадку:

- заявы ад грамадзян, якія карыстаюцца першачарговым правам на прадастаўленне жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду;

- у парадку чарговасці, зыходзячы, з даты пастаноўкі грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;

- пры адсутнасці заяў грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду прадастаўляюцца грамадзянам, якія не стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у парадку чарговасці зыходзячы з даты падачы заявы.

Заявы на прадастаўленне кватэр камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду прымаюцца сельвыканкама з 16 жніўня 2019 года па 31 жніўня 2019 года ўключна.

Дакументы неабходныя для выканання адміністрацыйнай працэдуры:

- заява;

- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу.

Графік работы сельвыканкама:

панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00 гадзін

выхадныя дні: субота, нядзеля