Афіцыйны сайт
13 сакавіка 2019

15 сакавіка - Дзень спажыўца

 У Рэспубліцы Беларусь, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "О государственных праздниках, праздничных днях и датах в Республике Беларусь", штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень спажыўца.
 У 2019 годзе тэмай дня абароны правоў спажыўцоў абрана «Абарона правоў спажыўцоў у эпоху разумных тэхналогій».
 Усё больш актыўна ў сучасных умовах выкарыстоўваюцца лічбавыя тэхналогіі, якія змяняюць характар многіх паслуг і тавараў. Так, ужо звыклымі для грамадзян сталі паслугі па забеспячэнню онлайн-аплаты  тавараў, паслуг ЖКГ, мабільнай сувязі, Інтэрнэту, чыгуначных і авіябілетаў і інш. У гэтай сувязі асаблівую ўвагу неабходна надаваць забеспячэнню правоў спажыўцоў на свабоду выбару тавару (работы, паслугі) і на атрыманне выразнай і дакладнай інфармацыі аб таварах (работах, паслугах), выканаўцах, прадаўцах, прадстаўленай у зразумелай форме, для прыняцця спажыўцамі абгрунтаваных рашэнняў адносна куплі тавараў, замовы і аплаты работ, паслуг з укараненнем лічбавых тэхналогій. Ад даверу і бяспекі спажыўцоў залежыць паспяховасць развіцця лічбавай эканомікі.
 У Рэспубліцы Беларусь створана сістэма абароны правоў спажыўцоў, якая ўключае ў сябе як дзяржаўныя структуры, так і грамадскія арганізацыі. Дзяржаўную структуру ў раённых выканаўчых камітэтах прадстаўляюць упаўнаважаныя па абароне правоў спажыўцоў.
У мэтах правядзення Дня спажыўца ў 2019 годзе пад дэвізам «Абарона правоў спажыўцоў у эпоху разумных тэхналогій» 15 сакавіка 2019 года з 10.00 да 11.00 гадзін па тэлефоне 2 77 01 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» з удзелам начальніка ўпраўлення эканомікі Шчучынскі раённага выканаўчага камітэта Вількевіча Ю.М., спецыялістаў дзяржаўных органаў, прадстаўнікоў арганізацый.