Афіцыйны сайт
10 красавіка 2019

Запрашаем наведаць фэст экскурсаводаў!

“Захаваем нашу гістарычную спадчыну” – дэвіз міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які праводзіцца па ініцыятыве ЮНЕСКА 18 красавіка з 1984 года. Менавіта да гэтай даты прымеркаваны 10-й юбиленый “Фэст экскурсаводаў – 2019”. 
13-14 красавіка 2019 г. у рамках Фэста ў Шчучынскім раёне пройдуць наступныя мерапрыемствы:  
13 красавіка 
11.00 – пешаходная экскурсія па горадзе “Гістарычны Шчучын”. 
Сустрэча з групай – плошча Свабоды ля вежы з гадзіннікам. 
Экскурсія праводзіцца на рускай мове. 
15.00 – пешаходная экскурсія па горадзе “Гістарычны Шчучын”. 
Сустрэча з групай – плошча Свабоды ля вежы з гадзіннікам. 
Экскурсія праводзіцца на беларускай мове. 
11.00 - 15.00 – працуе музейная экспазіцыя ў палацы Друцкіх-Любецкіх.  
14 красавіка 
12.00 – экскурсія прысвечаная жыццю і творчасці Чэслава Немэна, Стара-Васілішкаўскі клуб-музей. 
Сустрэча з групай – в. Старыя Васілішкі, 7 (Стара-Васілішкаўскі клуб-музей). 
Экскурсія праводзіцца на беларускай мове. 
 Усе мерапрыемствы ў рамках “Фэста экскурсаводаў – 2019” бясплатныя. 
Пажаданы папярэдні запіс па тэлефоне +37529 2544513, 8 (01514) 27702