Галоўная / Эканоміка / Інвестару / Паспяхова рэалізованыя інвестыцыйныя праекты

Паспяхова рэалізованыя інвестыцыйныя праекты

У 2016 годзе ў г. Шчучыне ўведзены ў эксплуатацыю завод па перапрацоўцы сыроваткі і вытворчасці сыроватачна-тлушчавага канцэнтрату ТАА «Праймилк», адзін з найважнейшых праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця. У другім квартале 2017 годзе быў ажыццёўлены выхад на праектную магутнасць – 70 тон гатовага прадукту ў суткі.
За некалькі апошніх гадоў Шчучынскі раён стаў ключавой пляцоўкай па развіцці альтэрнатыўнай энергетыкі. Ўведзены ў эксплуатацыю сонечныя электрастанцыі магутнасцю 1,26 МВт, 2,5 МВт і 1,15 МВт. Першы аб'ект на 1,26 МВт з'явіўся ў 2015 г. у раёне пасёлка Ражанка (ТАА «Агрохимсвет»). Праект другой сонечнай электрастанцыі магутнасцю 2,5 МВт быў рэалізаваны ТАА «Логан-Энерга» у 2016г., аб'ём інвестыцый склаў каля 5 млн. рублёў. У 2017 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю сонечная электрастанцыя магутнасцю 1,15 МВт у раёне пасёлка Ражанка (ТАА «Агролайт»). Штогод атрымліваюць каля 5,5 мільёна кілават-гадзін электраэнергіі без шкоды для экалогіі. У сакавіку 2020 г. ТАА «Аэролайт» рэалізавала праект «Будаўніцтва сонечнай электрастанцыі магутнасцю 1,25 МВт, транспартнай і інжынернай інфраструктуры да яе ў в. Яселевічы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці». Аб'екты не займаюць сельгасугоддзі – пад іх размяшчэнне вылучаюцца няўдобіцы, тэрыторыя былога ваеннага аэрадрома.
У ліпені 2019 г. рэалізаваны інвестыцыйны праект «Будаўніцтва адміністрацыйна-гаспадарчага будынка з убудаванымі халадзільнымі камерамі ў раёне в. Баяры Шчучынскага раёна (Гродзенская вобл.)» Сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Клубніцы Плантс». Выдаткавана 5,2 млн.руб. Рэалізацыя гэтага праекта вызваліла прадпрыемства ад неабходнасці арандаваць будынкі і несці выдаткі па арэндных плацяжах і бягучым рамонце будынкаў, а таксама значна палепшыла ўмовы працы работнікаў СТАА «Клубніцы Плантс», дазволіла ажыццяўляць доўгатэрміновае планаванне вытворчай дзейнасці, стала стымулам для прыцягнення дадатковых сродкаў для мадэрнізацыі і пашырэння вытворчасці пасадкавага матэрыялу і ягады суніцы садовай.
У лістападзе 2019 г. была завершана рэалізацыя праекта ТАА «Логал-БІЯ» па будаўніцтву сельскагаспадарчай фабрыкі па вырошчванні шампіньёнаў на тэрыторыі былога аэрадрома. Віды выпускаемай новай прадукцыі: шампіньёны свежыя астуджаныя. Канчатковы прадукт адпавядае стандартам найбольш развітых краін. Інвесціравана каля 18 млн. руб. Створана каля 220 працоўных месцаў.
У лютым 2020 г. рэалізаваны інвестыцыйны праект «Будаўніцтва гандлёвага аб'екта па адрасе: г. Шчучын, вул. Завадская» ТАА «Санта рытэйл», які прадугледжваў будаўніцтва крамы харчовых і спадарожных нехарчовых тавараў паўсядзённага попыту, агульнай плошчай не менш за 1 200 м.кв., у тым ліку гандлёвай плошчай не менш 650 м.кв., з функцыянаваннем кандытарскага і кулінарнага цэхаў па выпуску прадукцыі ўласнай вытворчасці (хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, мясныя і рыбныя паўфабрыкаты і г.д.). Інвесціравана ў праект 3 млн. 333 тыс. руб. Створана 56 новых працоўных месцаў.
У красавіку 2021 г. ТАА «Праймилк» ажыццявіла рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Рэканструкцыя галоўнага вытворчага корпуса ў частцы ўстаноўкі лініі вытворчасці мяккіх сыроў, ўстаноўкі абсталявання прыёмна-мыйнага ўчастка, ўстаноўкі рэзервуараў захоўвання сыроваткі, ўстаноўкі падрыхтоўчага абсталявання апаратнага ўчастка, ўстаноўкі вузла папярэдняга змешвання сыроваткі малочнай з тлушчам, размешчаных на тэрыторыі завода па вытворчасці сыроватачна-тлушчавага канцэнтрату ў г. Шчучын». Гэты праект дасць магчымасць ажыццявіць выпуск новай прадукцыі (сыр мяккі «Рикотта», сыроватка сухая дэмінералізаваная да СД-90) з высокай дабаўленай коштам; рацыянальна і поўна выкарыстоўваць сыравінныя рэсурсы малочнай прамысловасці, у тым ліку перапрацоўку сыроваткі малочнай тварогавай (у цяперашні час не перапрацоўваецца) і істотна павялічыць грашовы прыбытак ад перапрацоўкі 1 тоны сыравіны; знізіць сабекошт 1 тоны гатовай прадукцыі, выпускаемай ТАА «Праймилк»; стварыць 25 новых працоўных месца. Аб'ём інвестыцый па склаў больш за 22 млн. руб.