Рэсурсы

Шчучынскі раён займае звыш 1,9 тыс. кв. км. ці 7,6% ад агульнай плошчы Гродзенскай вобласці. Каля 36,6% ці 69,8 тыс. га тэрыторыі займаюць лясы, сельскагаспадарчыя ўгоддзі – 100,1 тыс. га або 52,5%. У структуры землекарыстання за апошнія 20 гадоў адзначаюцца памяншэнне плошчы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, рост плошчы лесагаспадарчых прадпрыемстваў, рост плошчы тэрыторый прыродаахоўнага, рэкрэацыйнага, гісторыка-культурнага прызначэння і зямель агульнага карыстання ў населеных пунктах.
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 30 азёр і сажалак (плошча 2,9 тыс. га.), 144 рэчкі і ручая працягласцю 861,4 км. Вынікі назіранняў за станам рэк і вадаёмаў сведчаць аб тым, што якасць паверхневых вод у апошнія гады застаецца стабільным і мае тэндэнцыі да паляпшэння. Агульная плошча водаахоўных зон складае 75,7 тыс. га., у тым ліку плошча водаахоўных зон малых рэк 69,5 тыс. га. Плошчу прыбярэжных палос рэк і вадаёмаў 7,3 тыс. га. З карысных выкапняў маецца вапна, пясок, торф і гліна.