Афіцыйны сайт
7 кастрычніка 2019

80-гадовы юбілей Шчучынскай раённай газеты “Дзянніца”.

Раздзяліць радасць падзеі разам з намі прыйшлі старшыня Шчучынскага райвыканкама А.В. Садоўскі, старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама С.С. Шумейка, былыя кіраўнікі раёна, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў і службаў Шчучынскага райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна. Сярод гасцей былі і пазаштатныя карэспандэнты газеты, прадстаўнікі сацыяльнай сферы, прадпрымальнікі, калегі, святары храмаў нашага горада і чытачы. Не абышлі ўвагай ветэранаў працы, былых работнікаў рэдакцыі газеты і друкарні.


Щучинская районная газета Дзяннiца