Афіцыйны сайт
22 красавіка 2019

Акцыя "Шчучын - зялёны горад"

Падчас рэспубліканскага суботніка прайшла акцыя "Наш зялёны горад", падчас якой каля палаца Друцкіх-Любецкіх была пасаджана алея туй.
Пасадка зялёных насаджэнняў прымеркавана Году малой радзімы і знамянальных дат: 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Удзел у добрай справе прынялі сябры моладзевага парламента, удзельнікі Савета гурткоўцаў палаца творчасці дзяцей і моладзі, актывісты грамадскіх аб'яднанняў БРСМ і БРПА.
Да добрай ахвоце далучыліся паважаныя госці - ураджэнцы шчучынскай зямлі: памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Мечыслававіч Маркевіч і першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Алёйзавіч Жук. Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Васільевіч Ложачнік і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Станіславаўна Хведюк.
Пасля правядзення акцыі «Шчучын - зялёны горад» госці наведалі палац творчасці дзяцей і моладзі.