Афіцыйны сайт
9 жніўня 2018

Бронзавы медаль чэмпіяната Еўропы ў шчучынскага спартсмена!

Радасная навіна для заўзятараў спорту прыйшла з Берліна, дзе адбываецца чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы. 
У складзе беларускай дружыны ўдала выступіў наш зямляк дзясяціборац Віталь Жук. Малады спартсмен на дэбютным для сябе дарослым чэмпіянаце змог абыйсці шматлікіх супернікаў і ўзняцца на трэцюю прыступку п'едэсталу.
Шчыра віншуем атлета з бронзавым медалём і зычым новых яскравых перамог! Так трымаць, Віталь!