Афіцыйны сайт
22 мая 2018

Фінал спартакіяды сельсаветаў.

На гарадскім стадыёне “Алімп” прайшлі фінальныя спаборніцтвы круглагадовай спартакіяды сярод каманд сельсаветаў Шчучыншчыны. 
У спартыўным свяце прынялі ўдзел каля 250 спартсменаў. У зацятай барацьбе перамогу ў агульнакамандным заліку здабыла каманда з Ражанкі. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна зборныя Васілішкаўскага і Дэмбраўскага сельсаветаў. Мацнейшыя спартсмены былі ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама, кубкамі раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, а таксама каштоўнымі падарункамі ад раённых арганізацый “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын” і “БРСМ”.