Афіцыйны сайт
10 кастрычніка 2019

Шчучынскі баксёр Ілья Сырыцкі – у свае 15 двойчы чэмпіён свету


Мала якія юнакі ў 15-гадовым узросце могуць ганарыцца тытулам чымпіёна свету па муайтай. А шчучынскі баксёр Ілья Сырыцкі, якога трэніруе педагог дадатковай адукацыі Палаца творчасці дзяцей і моладзі Уладзімір Барысавіч Шурупаў, гэтую спартыўную вышыню пакарыў, прычым ужо двойчы! Нядаўна ён вярнуўся з Анталіі (Турцыя), дзе ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі выступаў на маладзёжным чэмпіянаце свету па тайскім боксе і заваяваў “золата”.
Щучинская районная газета Дзяннiца