Афіцыйны сайт
15 ліпеня 2019

Шчучынцы адзначылі Дзень вызвалення горада і раёна

12 ліпеня роўна ў 22.00, загучалі званы шчучынскіх храмаў, падкрэсліваючы важнасць і ўрачыстасць моманту. У гарадскім скверы па даўняй традыцыі на мітынг, прысвечаны вызваленню горада і раёна, сабраліся прадстаўнікі ўсіх пакаленняў: бацькі прыйшлі з дзеткамі, каб распавесці ім пра подзвіг, які здзейснілі дзеля сённяшняга мірнага дня іх прадзеды, дзядулі і бабулі прывялі і брацкай магіле сваіх унукаў ... беражліва трымалі ў руках лампадкі школьнікі і моладзь.

Щучинская районная газета Дзяннiца