Галоўная / Навiны / Навiны раена
02.07.2020

Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук сустрэўся з працоўнымі калектывамі і ўручыў шчучынцам заслужаныя ўзнагароды


Напярэдадні Дня Незалежнасці Шчучыншчыну з ганаровай місіяй наведаў старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук. Разам з кіраўніком раёна Аляксеем Валянцінавічам Садоўскім і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ганнай Станіславаўнай Хвядзюк ён уручыў заслужаную ўзнагароду калектыву аўтапарка №12, які за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў па выніках мінулага года прызнаны лепшым сярод філіялаў ААТ “Гроднааблаўтатранс” і занесены на абласную Дошку гонару.