Афіцыйны сайт
11 кастрычніка 2017

Трыумфатары "Залатога коласа"

У Шчучыне прайшоў фінал абласной спарта­кіяды па валейболе “Залаты колас” сярод муж­чынскіх каманд. У спабор­ніцтвах прынялі ўдзел 15 валейбольных зборных з розных куточкаў Гродзеншчыны: усяго – каля 150 спартсменаў.  
Шчучынскія валейбалісты ўпэўнена абыгралі ўсіх сваіх сапернікаў па падгрупе – каманды Мастоўскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў – і выйшлі ў паўфінал, дзе перамаглі бераставіцкую зборную. У фінале нашы спартсмены зноў сустрэліся з прадстаўнікамі Мастоўшчыны, якія прагнулі ўзяць рэванш. Аднак абедзьве партыі шчучынцы выйгралі і тым самым заваявалі чэмпіёнскі тытул і права абараняць гонар Гродзеншчыны на рэспубліканскім этапе спартакіяды “Залаты колас”.