Афіцыйны сайт
16 красавіка 2019

У супрацоўнікаў Шчучынскага РАУС з'явіўся свой парк

 Добраўпарадкаванне і азеляненне горада - справа агульная. Выйсці на суботнік спяшаецца кожная арганізацыя. Для супрацоўнікаў Шчучынскага РАУС сёння асаблівы дзень. Было прыняло рашэнне кардынальна змяніць тэрыторыю насупраць будынка РАУС па вуліцы Чырвонаармейскай. Удзел у акцыі прынялі прадстаўнікі раённай улады, ветэраны міліцыі і святары.
На суботнік людзі ў пагонах выйшлі не адны. Плячо да пляча з імі - жонкі і дети.Посадочный матэрыял для добрых мэтаў выдзелілі Шчучынскае РУП ЖКГ і лясгас. Парк ўпрыгожылі больш за 100 розных дрэў і кустоў: дубы, ясені, вязы, бярозы, вярбы, каліна, туі і іншыя.