Афіцыйны сайт
2 лютага 2020

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны М.Р. Клачкова адзначыла свой 95-гадовы юбілей

 Сёлетні год багаты на знакавыя падзеі: 80-гадовы юбілей раёна, 75-годдзе Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Асабістыя юбілеі адзначаць і нашы паважаныя ветэраны: В.Л. Квач, А.П. Сямёнава і М.Р. Клачкова. Марыя Рыгораўна першая, хто прымаў віншаванні з Днём нараджэння. Другога лютага ёй споўнілася 95 гадоў!
 З кветкамі, падарункамі і ўзнагародай да ветэрана завіталі намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пасюта, старшыня раённага савета ветэранаў Эдмунд Станіслававіч Дзікевіч, дырэктар ТЦСАН, старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Святлана Уладзіміраўна Шанчук і член ветэранскай арганізацыі Васілій Сяргеевіч Жукоўскі. Да віншаванняў у гэты дзень далучыўся і дырэктар Шчучынскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Вануш Рубікавіч Навасардзян.
Госці выказалі ўдзячнасць за мір і незалежнасць роднай зямлі, пажадалі ветэрану моцнага здароўя, спакою і дабрабыту.