Афіцыйны сайт
8 кастрычніка 2018

Злавіць рыбу голымі рукамі і разжыцца пеўнем можна было на шчучынскім кірмашы

Вуліца Леніна ажыла і загаманіла з самага ранку. Кірмаш – той дзень, калі вёска горад корміць. Для гараджан гэта цудоўная магчымасць  выгадна набыць сельскагаспадарчую прадукцыю, а для мясцовых гаспадарак, прадпрыемстваў і фермераў – зарабіць рубель.

Па садавіну і агародніну спяшаліся цэлымі сем’ямі. Многія закуплялі прадукцыю на ўсю зіму. Агульная сума за  пакупкі ў многіх выходзіла не малая, аднак гараджане прызналіся, што загадзя спланавалі свае расходы і  адклалі грошы  на кірмаш.  Кошт на ўсю сельскагаспадарчую  прадукцыю на кірмашы быў дэмакратычным, а капейка, як кажуць, рубель беражэ.
http://dzyannica.by/content/zlavic-rybu-golymi-rukami-i-razzhycca-peunem-mozhna-bylo-na-shchuchynskim-kirmashy

Ганна КАСПЕР "Дзянница"