Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Галоўная / Аб'явы / Актуальна
04.02.2020

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шчучынскім раёне паведамляе, што фізічныя асобы, якія атрымалі у 2019 годзе даходы, што падлягаюць падаткаабкладанню, абавязаны не пазней за 31 сакавіка 2020 года прадставіць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб

 Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шчучынскім раёне паведамляе, што згодна з артыкулам 219 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь фізічныя асобы, якія атрымалі у 2019 годзе даходы, што падлягаюць падаткаабкладанню, абавязаны не пазней за 31 сакавіка 2020 года прадставіць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб.

Дэкларацыя можа быць прадстаўлена ў пісьмовай форме ў падатковы орган незалежна ад месца пастаноўкі на ўлік або ў электронным выглядзе праз асабісты кабінет плацельшчыка.

Найбольш распаўсюджанымі даходамі, пры атрыманні якіх у фiзiчнай асобы ўзнікае абавязак па прадстаўленні дэкларацыі, з'яўляюцца:

- даходы, атрыманыя за мяжой і (або) з-за мяжы Рэспублікі Беларусь (аплата за працу па найму, выйгрышы ў online-казіно, букмекерскіх канторах, дывідэнды ад замежных кампаній, працэнты па рахунках у замежных банках);
- даходы, атрыманыя ад продажу (мены) на працягу каляндарнага года аднаго аўтамабіля, агульная маса якога перавышае 3,5 тоны і (або) колькасць месц для сядзення, акрамя сядзення вадзіцеля, перавышае восем, альбо двух і больш іншых механічных транспартных сродкаў;
- даходы, атрыманыя ад продажу (мены, рэнты) на працягу пяці гадоў двух і больш аб'ектаў нерухомай маёмасці аднаго віду (жылы дом, кватэра, дача, садовы домік, гараж, машына-месца, зямельны ўчастак, інш.) альбо долі ў праве ўласнасці на такую маёмасць;
- даходы, атрыманыя ў выглядзе вяртання узносаў пры спыненні будаўніцтва кватэр і (або) індывідуальных жылых дамоў або пры патанненні будаўніцтва, у выпадку прымянення ў дачыненні да сум такіх узносаў маёмаснага падатковага выліку;
- даходы, атрыманыя ў вынiку дарэння ад фізічных асоб, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у памеры, якi перавышае 6569 беларускіх рублёў, у суме ад усiх крынiц на працягу падатковага перыяду. Выключэнне складаюць даходы, атрыманыя ад фізічных асоб, якія знаходзяцца паміж сабой у адносінах блізкага сваяцтва або ўласцівасці, апекуна, папячыцеля i падапечнага.
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шчучынскім раёне ажыццяўляюць прыём падатковых дэкларацый у наступным рэжыме:

панядзелак - пятніца з 8.00 да 19.00,
21 і 28 сакавіка 2020 года з 9.00 да 13.00.
Iнфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8 (01514) -23098 i так сама ад даведачнай сістэмы падатковых органаў: 189 (стацыянарная сетка) або (8-017) 229-79-79.
Бланк дэкларацыі размешчаны на сайце www.nalog.gov.by ў раздзеле "Формы дакументаў, якiя прадстаўляюцца плацельшчыкамі ў падатковыя органы".

Галоўны дзяржаўны падатковы
інспектар Наталля Кучура
.
© Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.