Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Галоўная / Навiны / Навiны раена
04.01.2020

Цукеркі ад Дзядулі Мароза – добрыя лекі

 
Дзядуля Мароз напярэдадні свят не абмінуў і Шчучынскую цэнтральную бальніцу. Маленькія пацыенты не засталіся без належнай увагі.  З падарункамі да іх завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ганчарук, першы сакратар РК БРСМ Вікторыя Даўгашэя, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святлана Шанчук, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Шчучынскага РАНС Лізавета Орсік  і артысты РЦКіН.
Для юных пацыентаў госці падрыхтавалі слодычы і падарункі. Знайшліся добрыя словы і для бацькоў і людзей у белых халатах. Ад імя ўсіх словы ўдзячнасці выказаў галоўны ўрач раёна Іван Загароўскі.

У той дзень гучалі добрыя вершы і ўсімі любімыя навагоднія песні. Паўсюль адчуваўся святочны настрой.

© Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.