Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

12 снежня 2019

Дзяржстандарт праводзіць конкурс лепшых тавараў Беларусі

Дзяржстандарт прапануе беларусам прагаласаваць за ўдзельнікаў конкурсу "Лепшыя тавары Беларусі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Конкурс праводзіцца сярод арганізацый, якія выпускаюць харчовыя і прамысловыя тавары для насельніцтва, вырабы народных промыслаў, прадукцыю вытворча-тэхнічнага прызначэння, а таксама кампаній, якія аказваюць паслугі насельніцтву. Пры падвядзенні вынікаў камісія будзе ўлічваць водзывы спажыўцоў.

Кожны спажывец можа прыняць удзел у галасаванні толькі адзін раз (паўторнае галасаванне ўлічвацца не будзе). Зрабіць гэта можна да 11.00 16 снежня па спасылцы http://quality.gskp.by/Voting/1. Таксама можна накіраваць свае водзывы ў сакратарыят камісіі да 16 снежня ўключна на e-mail: ntc@belgiss.by.

"Конкурс "Лепшыя тавары Беларусі" садзейнічае вызначэнню якасных, бяспечных і канкурэнтаздольных тавараў і паслуг, у тым ліку новых відаў, а таксама іх прасоўванню на ўнутраны і знешні рынкі", - адзначылі ў Дзяржстандарце. Ён аб'яўляецца штогод з 2002 года.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Дзяржстандарту ў раздзеле "Якасць і дзелавая дасканаласць".

Навіны Беларусі (БЕЛТА)