Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раена

29 сакавіка 2019

"Арляняты" заваявалі другое месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі "Залатая шайба"

 У Жлобіне ў лядовай арэне Цэнтра алімпійскага рэзерву прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі "Залатая шайба" сярод дзяцей і падлеткаў на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Кубак разыгрывалі лепшыя каманды дывізіёна «Б» старэйшай узроставай групы: юнакі 2002-2004 гадоў нараджэння. У фінал спаборніцтваў прабіліся пяць дружын: "Прамень" з Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, "Арляняты" са Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, "Унікум" з Барысава Мінскай вобласці і "Кадинские львы" з Магілёўскага раёна. Гомельшчыну на турніры прадстаўляе каманда "Альянс" Лельчыцкага раёна.
Нашы «Арляняты» разграмілі ў сухую з лікам 10:0 віцебскіх хакеістаў і ў напружанай барацьбе перамаглі мінскіх апанентаў (9: 7) і супернікаў з Магілёва (3: 2).

Вырашальны матч за чэмпіёнскі тытул з камандай Гомельскай вобласці завяршылі ўнічыю - 2: 2, але па розніцы забітых і прапушчаных шайбаў перамога была прысуджана гамяльчанам. Орлевские хакеісты занялі другое месца, што таксама годны вынік!