Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раена

16 сакавіка 2018

Бібліятэка Цёткі - бібліятэка года!

Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі  атрымала перамогу ў абласным конкурсе «Бібліятэка года» ў намінацыі «Раённая (гарадская) бібліятэка 2017 года». 
Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння якасці інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання насель­ніцтва, абагульнення і распаўсюджвання станоўчага вопыту работы, стымулявання працы работнікаў публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці. У раённай бібліятэцы сабраны найбагацейшыя інфармацыйныя краязнаўчыя рэсурсы: архіўныя матэрыялы, а таксама шматлікія хронікі падзей.
Віншуем з заслужанай перамогай і запрашаем усіх наведаць галоўную кніжную скарбніцу раёна!