Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раена

19 чэрвеня 2019

Юбілейныя медалі "75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" уручаны жыхарам раёна

Юбілейныя медалі "75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", устаноўленыя прэзідэнцкім указам, уручаны жыхарам раёна, якія маюць статус былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і іншых месцаў прымусовага ўтрымання.

Лідзіі Сцяпанаўне Саўчук ідзе 95 год. Жыве яна разам з сынам Уладзімірам і нявесткай Лідзіяй у вёсцы Гірдзеўка, акружаная клопатам  родных і блізкіх. Дарэчы, у біяграфіі гэтай жанчыны з такім зайдросным даўгалеццем ёсць адна асаблівая старонка – у гады Вялікай Айчыннай вайны яна была вывезена гітлераўцамі на прымусовыя работы ў Германію. У далечыні ад Радзімы, на чужой зямлі працавала на бауэра, за тры гады спазнала ўсяго… А сёння, седзячы ў сваім утульным пакойчыку, прыхарошаная з дапамогай нявесткі, Лідзія Сцяпанаўна сустракала гасцей. З пачэснай місіяй – уручыць юбілейны медаль "75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" – прыехалі начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Шчучынскага раёна капітан П.Ч. Мазуркевіч, старшыня Ражанкаўскага сельвыканкама В.В. Бурдзей і загадчык аддзялення ТЦСАН Т.У. Панова. Павел Часлававіч Мазуркевіч павіншаваў жанчыну з надыходзячым вялікім святам і прышпіліў да яе квяцістай блузкі медаль.

Падчас вайны фашысты вывезлі на чужыну, прымусілі працаваць на патрэбы рэйха і Юлію Рыгораўну Шапялевіч з г.п. Жалудок. 90-гадовая жанчына да гэтага часу памятае, як малалетнім дзяўчом вымушана была стаяць ля заводскага канвеера. Кажа, старэйшым выпадала больш цяжкая праца, не ўсе выжывалі. Сваімі ўспамінамі яна падзялілася з вышэй узгаданымі службовымі асобамі і старшынёй Жалудоцкага сельвыканкама Г.І. Цывінскім, які далучыўся да віншаванняў з нагоды ўручэння ўзнагароды. "Жадаю ўсім міру", -- ціхенька прамовіла ў адказ гаспадыня дома