Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раена

5 ліпеня 2019

На гарадскім стадыёне “Алімп” прайшоў фінал XI спартыўных гульняў працоўных

 
У рамках святкавання Дня незалежнасці на гарадскім стадыёне “Алімп” прайшоў фінал XI спартыўных гульняў працоўных. За перамогу спаборнічалі 9 каманд, якія прадстаўлялі розныя прадпрыемствы і арганізацыі Шчучыншчыны.
Вострае саперніцтва сярод мужчын адчувалася падчас падняцця гіры. У вагавой катэгорыі да 80 кг больш за ўсіх – 93 разы – падняў 24-кілаграмовую гіру Арцём Новік з РУП ЖКГ. Сярод цяжкавагавікоў мацнейшым прызнаны Аляксандр Трахімовіч з Шчучынскага масласырзавода: яго вынік – 100 падыманняў. 
З вялікім напружаннем і пры гарачай падтрымцы балельшчыкаў праходзілі спаборніцтвы па армрэслінгу. Сярод спартсменаў, вага якіх не перавышае 80 кг, не было роўных прадстаўніку завода “Аўтапровад” Андрэю Пацуку. У катэгорыі вагі вышэй за 80 кг пераможцам стаў Аляксей Тарскіх з Шчучынскага РЭС.

Щучинская районная газета Дзяннiца