Нашчадкі Ігната Дамейкі наведалі Шчучын.
3 ліпеня Шчучын наведала прадстаўнічая дэлегацыя удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 215 годдзю з дня нараджэння Ігната Дамейкі - выпускніка Шчучынскай школы піяраў, знакамітага навукоўцы, даследчыка, нацыянальнага героя Чылі.
У складзе дэлегацыі былі нашчадкі вучонага, якіх лёс раскідаў па ўсім свеце (Чылі, ЗША, Аустралія). Удзельнікі імпрэзы наведалі касцёл Святой Тэрэзы і будынак калегіума піяраў, дзе юны Ігнат спасцігаў навуку. Таксама госці азнаёміліся з экспазіцыяй музейных пакояў у Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі.