Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раена

4 красавіка 2019

Падзяку ад Міністра атрымала індывідуальны прадпрымальнік сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва Шчучынскага раёна Наталля Сяргееўна Клышэвіч

 Індывідуальны прадпрымальнік сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва Шчучынскага раёна Наталля Сяргееўна Клышэвіч атрымала высокую ўзнагароду – Падзяку Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Святочнае мерапрыемства, на якім адбылася гэта падзея, ладзілася ў драматычным тэатры ў Гродне напярэдадні Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

– Канечне, мне вельмі прыемна, што наша праца заўважана і адзначана на такім высокім узроўні, – гаворыць Наталля Сяргееўна, якая займаецца такім бізнесам разам з мужам. – Мы развіваем бытавое абслугоўванне ў сельскай мясцовасці і стараемся аказаць насельніцтву ўвесь комплекс самых розных паслуг.

Сёння комплексна-прыёмныя пункты, адкрытыя сям'ёй Клышэвіч  на тэрыторыі нашага раёна, працуюць у Васілішках, Каменцы, Ражанцы, Скрыбаўцах, Орлі. Туды можна звярнуцца, каб адрамантаваць адзенне і абутак, складаную бытавую тэхніку, тэлерадыёапаратуру, гадзіннікі, перацягнуць мяккую мэблю, скарыстацца паслугамі хімчысткі. Прадастаўляюцца ў кожным з КПП і рытуальныя паслугі.

– У канцы красавіка мы плануем адкрыць яшчэ адзін комплексна-прыёмны пункт, які размесціцца ў Жалудку, – гаворыць Наталля Сяргееўна. – Цяпер у памяшканні для будучага КПП ідуць рамонтныя работы.