Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раена

9 лютага 2018

Шчучынскія ўшысты на міжнародным турніры заваявалі 7 медалёў.

Выхаванцы секцыі “Таэквандо” Палаца творчасці дзяцей і моладзі нядаўна вярнуліся з Маладзечна, дзе абаранялі гонар Шчучыншчыны на XXIІI міжнародным турніры па ўшу імя Дзмітрыя Гвішыані. За чэмпіёнскі тытул змагаліся 370 байцоў з розных спартыўных клубаў Беларусі, Казахстана, Украіны, Туркменістана і Расіі. Спартсмены спаборнічалі ў розных узроставых і вагавых катэгорыях. Шчучынцы выступілі на рынгу вельмі дастойна і вярнуліся дадому з узнагародамі. 
– Мае выхаванцы Ілья Сырыцкі, Яўгеній Макей і Сямён Ступакевіч сталі пераможцамі турніру, – з гонарам зазначае трэнер шчучынскай каманды Уладзімір Барысавіч Шурупаў. – Павел Рымко і Андрэй Варонік заваявалі серабро, а Ілья Васілька і Міхаіл Якімовіч – бронзу. Рабяты шмат трэніруюцца, таму і перамагаюць.