Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раена

22 сакавіка 2019

Старшыня РГА "Белая Русь" Генадзь Давыдзька наведаў Шчучынскі раён

 21 сакавіка ў рамках работы Рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы Шчучыншчыну з рабочым візітам наведаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня РГА "Белая Русь" Генадзь Давыдзька.

У актавай зале Каменскай сярэдняй школы госць сустрэўся з педагогамі і членамі працоўнага калектыву СВУ «Пратасаўшчына». У гэты раз адзіны дзень інфармавання быў прысвечаны 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Выступаючы перад удзельнікамі сустрэчы, Генадзь Давыдзька адзначыў, што Асноўны Закон нашай краіны адкрыў новую старонку ў шматвяковай гісторыі беларускага народа. Канстытуцыя ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы. Гэты дакумент заклаў трывалы прававы падмурак незалежнасці, рэалізаваў імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі.


Падчас сустрэчы ішла гаворка аб дзейнасці і далейшых перспектывах РГА “Белая Русь” - адной з самых масавых і ўплывовых грамадскіх арганізацый краіны. А ў радах арганізацыі ні многа ні мала - 184 тысячы людзей. Старшыня аб'яднання падкрэсліў, што галоўным капіталам «Белай Русі» як грамадскага аб'яднання з'яўляецца давер людзей, які заваёўваецца справамі, увагай да клопатаў канкрэтнага чалавека.

-- Наша арганізацыя аб'ядноўвае пад сваімі ветразямі патрыётаў, якія хочуць для сваёй краіны стабільнасці, росквіту і незалежнасці. Маладых, актыўных і ініцыятыўных людзей у «Белай Русі» чакаюць з уласнымі ідэямі і праектамі. Менавіта малыя ініцыятывы могуць перарасці ў вялікія справы. Хто ўважліва сочыць за навінамі і арыентуецца ў палітыцы, разумее, як важна сёння нам усім быць разам, як значна грамадства, згуртаванае ідэяй моцнай незалежнай дзяржавы, - упэўнены Генадзь Давыдзька.

Падобныя сустрэчы лідар адной з самых масавых і ўплывовых грамадскіх арганізацый краіны праводзіць у розных рэгіёнах. Ідэі, прапановы і заўвагі, якія выказваюцца падчас дыялогаў, кладуцца ў аснову рашэнняў, што прымае РГА «Белая Русь». На думку Генадзя Давыдзькі, важна апраўдаць давер людзей, якія звяртаюцца ў грамадскія прыёмныя «Белай Русі», і дапамагчы ім. Нават калі за гэтым стаіць неабходнасць зменаў у заканадаўстве. «Белая Русь» як аўтарытэтная грамадская арганізацыя можа іх ініцыяваць.

У ходзе сустрэчы былі закрануты тэмы ўдзелу грамадскага аб’яднання ў будучых выбарчых кампаніях, дзейнасці пярвічных арганізацый «Белай Русі», а таксама шэраг асабістых пытанняў. Таксама ў ходзе мерапрыемства адбыўся ўрачысты прыём новых членаў у рады «Белай Русі». Удзел у гэтай сустрэчы прымалі старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Юрый Пашук, старшыня Каменскага сельвыканкама Сяргей Панас, дырэктар СВУ «Пратасаўшчына» Віктар Семяновіч.