Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раена

8 лютага 2018

Супрацоўнікі Шчучынскага цэнтра банкаўскіх паслуг №424 Беларусбанка занялі першае месца ў працоўных спаборніцтвах на рэспубліканскім узроўні па выніках работы за 2017 год

На працягу двух апошніх год калектыў цэнтра банкаўскіх паслуг №424 філіяла №400 – Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ “АБ Беларусбанк” быў у перадавіках у развіцці карпаратыўнага бізнесу. А сёлета супрацоўнікі банка занялі першае месца ў працоўных спаборніцтвах на рэспубліканскім узроўні па выніках работы за 2017 год. 
 – Мы сталі лепшымі сярод цэнтраў банкаўскіх паслуг 1-ай групы, – гаворыць дырэктар Валянціна Мар’янаўна Догель. – За свае дасягненні былі ўзнагароджаны дыпломам і пераходным кубкам. Хачу сказаць, што гэта высокая ацэнка нашай сумеснай працы. У гэтай перамозе ёсць унёсак кожнага члена нашага дружнага калектыву.  
Цяпер перад шчучынцамі стаіць няпростая задача: у гэтым годзе трэба працаваць яшчэ лепш, каб заваяваны кубак надоўга “прапісаўся” ў ЦБП №424.