Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раена

18 сакавіка 2019

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 юнакоў і дзяўчат Шчучыншчыны атрымалі пашпарты

 Штогод у рамках рэспубліканскай акцыі БРСМ “Мы – грамадзяне Беларусі!” самыя актыўныя і ініцыятыўныя юнакі і дзяўчаты па добрай традыцыі збіраюцца разам, каб атрымаць галоўны ў жыцці дакумент – пашпарт. Вось і сёння ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі ладзілася сапраўднае  свята.

Падтрымаць моладзь прыйшлі настаўнікі і старэйшыя сябры, прадстаўнікі мясцовай улады і старшыні грамадскіх аб’яднанняў. Пашпарт сімвалізуе пачатак новага этапу самастойнага жыцця. Пройдзе час, і сённяшнія юнакі і дзяўчаты  будуць прымаць важныя рашэнні ў гісторыі нашага рэгіёна і краіны, стаяць на варце дзяржаўных інтарэсаў, ствараць будучыню. А сёння -- урачысты момант: галоўны дакумент – пашпарт – юныя грамадзяне атрымалі з рук старшыні Шчучынскага райвыканкама С.В. Ложэчніка. Цудоўным падарункам сталі кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.