Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раена

16 сакавіка 2018

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 18 юнакоў і дзяўчат Шчучыншчыны атрымалі свае першыя пашпарты

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 18 юнакоў і дзяўчат Шчучыншчыны атрымалі свае першыя пашпарты, 20 -- моладзевыя білеты ГА “БРСМ”  
У рамках рэспубліканскай акцыі БРСМ “ Мы – грамадзяне Беларусі” самыя актыўныя і ініцыятыўныя юнакі і дзяўчаты Шчучыншчыны сабраліся ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі. Нягледзячы на свой ​​юны ўзрост, у кожнага з рабят -- сур'ёзны багаж дасягненняў. Для іх ладзілася сапраўдная імпрэза. Для моладзі гэты дзень асабліва значны і запамінальны, таму падтрымаць іх прыйшлі настаўнікі і сябры. 
 Свой першы і самы галоўны дакумент – пашпарт – юныя грамадзяне пад гучныя апладысменты атрымалі з рук старшыні Шчучынскага райвыканкама С.В. Ложэчніка. Сяргей Васільевіч пажадаў юнакам і дзяўчатам заўсёды быць ініцыятыўнымі і актыўнымі, бо менавіта ад моладзі залежыць далейшае развіццё і росквіт нашага рэгіёна і краіны. Цудоўным падарункам для віноўнікаў урачыстасці сталі кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
больш фота глядзі тут