Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раена

29 чэрвеня 2019

У саўгасе “Вялікае Мажэйкава” прайшлі раённыя “Зажынкі”, якія далі старт уборачнай кампаніі



На ўскрайку ячменнага поля ля вёскі Зенеўцы выстраіліся зернеўборачныя камбайны, грузавыя аўтамабілі і іншая тэхніка, якая будзе задзейнічана на жніве. Камбайнеры з нецярпеннем чакалі старту ўборачнай кампаніі, каб “акунуцца” ў залатое мора спелых каласоў. Сюды ж прыехалі прадстаўнікі раённай улады, а таксама кіраўнікі ўсіх гаспадарак Шчучыншчыны, галоўныя аграномы і эканамісты, прафсаюзныя актывісты.

Хлебаробаў вітаў старшыня райвыканкама Сяргей Васільевіч Ложэчнік:

-- Бягучы год выдаўся няпростым, але дзякуючы агульным намаганням і строгаму выкананню ўсіх тэхналогій, мы вырасцілі дастойны ўраджай. Цяпер галоўнае своечасова і без страт ўбраць хлеб. Сёлета ў раёне плануем атрымаць каля 132 тысяч тон збожжа. 

Щучинская районная газета Дзяннiца