Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раена

1 лістапада 2018

У Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы новы кіраўнік.

1 лістапада 2018 года ў актавай зале Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы старшыня райвыканкама С.В. Ложэчнік прадставіў медыцынскаму калектыву прызначанага на пасаду выконваючага абавязкі галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Івана Уладзіміравіча Загароўскага. 
І.В. Загароўскі нарадзіўся ў 1989 годзе ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі. Працоўную дзейнасць пачаў у Мінскай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласной клінічнай бальніцы на пасадзе ўрача-інтэрна. З 2014 па чэрвень 2018 года працаваў урачом-хірургам Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы, з чэрвеня 2018 - урачом-уролагам уралагічнага аддзялення 2-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. Жанаты, выхоўвае дачку.
Падрабязнасці чытайце у раённай газеце.