У Шчучынскім раёне прайшоў чарговы адзіны дзень інфармавання насельніцтва
Пытанні правядзення сацыякультурнай палітыкі беларускай дзяржавы абмеркавалі ў чацвер у рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама ў гэты дзень правялі сустрэчы з жыхарамі аграгарадкоў Ражанка і Каменка, вёсак Багушы, Тумашаўцы і Скрагі. Абласная група пад кіраўніцтвам ваеннага камісара Гродзенскага абласнога ваеннага камісарыята В.У. Раманенка сустрэлася з працоўным калектывам ААТ "Шчучынаграпрадукт".
У ТАА «Праймілк» адбылася сустрэча працоўнага калектыву з інфармацыйна-прапагандысцкай групай пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Сяргея Васільевіча Ложэчніка.