11.10.2021

Да ведама суб'ектаў гаспадарання!

 Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Шчучынскім раёне інфармуе, што суб'екты гаспадарання, якія заключылі да 10 кастрычніка 2021 года з рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» дагавор на рэгістрацыю і інфармацыйнае абслугоўванне касавага абсталявання ў сістэме кантролю касавага абсталявання і не падключылі касавае абсталяванне да СККА, маюць магчымасць прымаць наяўныя грашовыя сродкі пры продажы тавараў (выкананні работ, аказанні паслуг) без прымянення касавага абсталявання да 01 лютага 2022 года.
Пры гэтым прыём наяўных грашовых сродкаў такімі суб'ектамі гаспадарання павінен ажыццяўляцца ў адпаведнасці з пунктамі 37, 38, 41 Палажэння аб выкарыстанні касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 № 924/16, гэта значыць шляхам афармлення бланка дакументаў з пэўнай ступенню абароны.
Адначасова звяртаем увагу, што пры падключэнні РУП                    "Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» касавага абсталявання суб'ектаў гаспадарання ў рамках заключанай дамовы да СККА, такія суб'екты гаспадарання з даты такога падключэння абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне.


Аксана  Комар
галоўны дзяржаўны падатковы
інспектар ІМПЗ па Шчучынскім раёне