Галоўная / Аб'явы / Актуальна
30.03.2021

Паважаныя жыхары Шчучынскага раёна! У перыяд часу з 29 сакавiка па 09 красавiка 2021 года на тэрыторыi рэспублiкi праводзiцца прафiлактычная акцыя «Дом без гвалту!»

 У акцыю ўцягнуты супрацоўнікі і спецыялісты ўнутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, аховы здароўя, а таксама грамадскіх аб’яднанняў. Сёлета акцэнт зроблены на максімальным інфармаванні грамадзян аб прававых нормах, якія дзейнічаюць у гэтай галіне, аб дапамозе, якая аказваецца ахвярам гвалту, у тым ліку прадастаўленні паслуг часовага прытулку, функцыянаванні тэлефонаў гарачых ліній.
Падчас дадзенай акцыі міжведамасныя рабочыя групы правядуць выступленні ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах на тэму папярэджання гвалту ў сям’і, тлумачэнню асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы праванарушэнняў”. Будуць наведаны па месцы жыхарства грамадзяне, якія дапускаюць гвалт у сям’і; сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці, прызнаныя  знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы; сем’і, у якіх пражываюць  састарэлыя грамадзяне.
На выязных пасяджэннях суда будуць разгледжаны крымінальныя справы, справы аб адміністрацыйных праванарушэннях у дачыненні да асоб, што дапускаюць гвалт ў сям’і, з запрашэннем аналагічнай категорыі грамадзян. Будуць прыняты меры адміністрацыйна-прававога ўздзеяння да грамадзян, якія дапускаюць гвалт у сям’і, у тым ліку арганізаваны агляд  урачом-нарколагам і ўрачом-псіхіятрам, падтыхтоўка матэрыялаў аб абмежаванні ў дзеяздольнасці, напраўленні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, устанаўленнi (прадаўжэнні) прэвентыўнага нагляду. На пазачарговых пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў будуць прыняты меры грамадскага ўздзеяння да грамадзян, якія дапускаюць гвалт у сям’і.


Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў Шчучынскага райвыканкама