Галоўная / Аб'явы / Актуальна
25.03.2021

Першамайскі сельскі выканаўчы камітэт інфармуе, што ў цяперашні час маецца незаселенае арэнднае жыллё (кватэра)

Адрас жылога памяшкання

Агульная плошча (метраў квадратных)

Дадатковыя звесткі

Вёска Хадзілоні, вуліца Маладзёжная, дом 6, кватэра 2, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

86,82

4-х пакаёвая кватэра (размешчана на 2 паверсе 2-этажнага панэльнага дома, абсталяванаводаправодам, каналізацыяй, ацяпленнем (індывідуальным), газазабеспячэннем (балоны)



























Жылое памяшканне прадастаўляецца ў цякучым стане без правядзення рамонтных работ.
Разлік памеру платы за карыстанне арэндным жыллём зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2014 г. № 1297 «О предоставлении арендного жилья» і вызначаны ў памеры 0,2 базавай велічыні на 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц.
Заявы аб прадастаўленні арэнднага жылля задавальняюцца ў парадку чарговасці:
паступлення ад дзяржаўных органаў, арганізацый індывідуальных хадатайніцтваў аб прадастаўленні арэнднага жылля ў межах устаноўленых заканадаўствам працэнтных суадносін колькасці жылых памяшканняў, прызначаных для прадастаўлення грамадзянам, якія маюць першачарговае права на прадастаўленне арэнднага жылля, – для грамадзян, якія маюць такое права;
зыходзячы з даты прыняцця грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, – для грамадзян, якія знаходзяцца на такім уліку;
паступленні заяў аб прадастаўленні арэнднага жылля пры ўмове адсутнасці заяў ад грамадзян, якія знаходзяцца на  ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, – для грамадзян, якія не знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.  
Заявы аб прадастаўленні арэнднага жылля прымаюцца  сельвыканкамам з 26 сакавіка 2021 года па 09 красавіка 2021 года ўключна.
Дакументы неабходныя для выканання адміністрацыйнай працэдуры:
- заява;
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.

Графік работы  сельвыканкама:                                                                                                                                                              
панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00 гадзін
выхадныя дні: субота, нядзеля