Галоўная / Праца і сацыяльная абарона / Карысная інфармацыя
02.12.2020

Аб працоўным часе ў сельскай гаспадарцы

 Згодна з часткай 1 артыкула 317 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей- ПК), рабочым раслінаводства, арганізацый сельскай гаспадаркі усталёўваецца падсумаваны ўлiк рабочага часу за гадавы ўліковы перыяд (каляндарны або разліковы год).
Пунктам 1 часткі 1 артыкула 317 ПК, прадугледжана права наймальніка у перыяд напружаных палявых работ (пасеваў, догляд за пасевамі, нарыхтоўка кармоў, уборка ўраджаю, ўзворванне зябліва і інш.) У выпадку неабходнасці павялічваць працягласць штодзённай працы (змены) да 10 гадзін, а з згоды работнікаў да 12 гадзін. Пры гэтым, згода працаўнікоў павінна быць атрымана наймальнікам у пісьмовай форме.
Узніклую перапрацоўку наймальнік мае права кампенсаваць работніку шляхам памяншэння яго працоўнага дня (змены) у іншыя перыяды сезону або зімовы час і (або) шляхам прадастаўлення іншых дзён адпачынку з разліку адзін дзень адпачынку за восем гадзін перапрацоўкі (пункт 2 часткі 1 артыкула 317 ПК).
Часткай 2 артыкула 317 ПК РБ прадугледжана, што рабочым майстэрняў аўтатранспарту, складоў, іншых падраздзяленняў, якія абслугоўваюць раслінаводства, наймальнік мае права ўсталёўваць падсумаваны ўлiк рабочага часу на асобныя перыяды напружаных палявых работ. Пры гэтым наймальнік мае права ў гэтыя перыяды павялічваць працягласць штодзённай працы гэтым работнікам да 10 гадзін з тым, што б у сярэднім за кожны ўліковы перыяд працягласць працоўнага часу па графiку работ (зменнасці) не перавышала звычайнай колькасці гадзін.
У адпаведнасці з часткай 3 артыкула 317 ПК РБ, рабочым жывёлагадоўлі можа ўсталёўвацца працоўны дзень, падзелены не больш чым тры часткі, паміж якімі павінны прадугледжвацца перапынкі працягласцю не менш за дзве гадзіны, уключаючы перапынак для адпачынку і харчавання. Пры гэтым агульная працягласць рабочага часу не павінна перавышаць для дадзенай катэгорыі рабочых працягласці штодзённай працы.
    

Галоўны     дзяржаўны       інспектар
Гродзенскага абласнога ўпраўлення
Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі
працы                                 І.М. Федаравіч