Агародзішча: 80 год пасля трагедыі. Сёння прайшоў жалобны мітынг на месцы спаленай фашыстамі вёскі, якой больш не існуе на карце краіны.
28.02.2023
Хто ж не ведае на Шчучыншчыне пра гэту жудасную
драму, калі падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты спалілі вёску Агародзішча і
бязлітасна пазбавілі жыцця 147 мірных жыхароў? Дзень 26 лютага 1943 года быў
сапраўды лютым. Раніцай каля 500 фашысцкіх карнікаў акружылі лясную вёсачку,
прыкладамі і штыкамі загналі ўсіх у дом Мацвея Саковіча. Мужчын вывелі капаць
вялікую яму, да якой па 10 чалавек прыводзілі вяскоўцаў і бязлітасна расстрэльвалі з аўтаматаў. Кулі даганялі і
тых, хто спрабаваў уцячы. Для вернасці ў яму кінулі некалькі гранат. Пасля
расправы няхітры пажытак сялян пагрузілі на вазы, а вёску спалілі. Сёння тут
абеліск з чырвонай зоркай ды магілы з крыжамі.