У Шчучыне гучна адзначылі беларускае народнае свята Масленіцу.
28.02.2023
У нядзелю з самай раніцы шчучынцы і госці горада спяшаліся
на плошчу Свабоды, каб разам адзначыць беларускае народнае свята Масленіца і
правесці зіму. Дзяўчыны ў нацыянальных касцюмах сустракалі ўсіх з ветлівай
усмешкай і частавалі смачнымі блінамі і гарачай гарбатай.