Главная / Новости / Новости района
23.03.2023

Памятаць, каб жыць. У памяць аб спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны беларускіх вёсках на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Зінякі” прайшоў жалобны мітынг.

22 сакавіка – чорная дата, назаўсёды ўнесеная ў летапіс нашай гісторыі. Менавіта ў гэты дзень 80 гадоў таму нацысцкія карнікі спалілі разам з жыхарамі вёску Хатынь Лагойскага раёна. Памяць аб гэтай жудаснай трагедыі дагэтуль застаецца незагойнай ранай у нашых сэрцах. Шмат крыві ў гады ліхалецця пралілося і на шчучынскай зямлі. У нашым раёне сумны лёс Хатыні раздзяліла вёсачка Зінякі, якая стала сімвалам смутку і памяці. Сёння ў памяць аб усіх спаленых за гады вайны беларускіх вёсках на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Зінякі” прайшоў жалобны мітынг.