Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Аб'явы / Актуальна
12.02.2021

Экстэрытарыяльны прынцып для індывідуальных прадпрымальнікаў

 Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборам Рэспублікі Беларусь па Шчучынскаму раёну паведамляе, што ў адпаведнасці з нормамі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК), якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2021 года, дзейнічае экстэрытарыяльны прынцып абслугоўвання індывідуальных прадпрымальнікаў (п.п. п. 2 арт. 26 ПК). Індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права звяртацца за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур, прадстаўляць у падатковыя органы падатковыя дэкларацыі (разлікі), паведамлення, а таксама іншыя дакументы, незалежна ад месца іх пастаноўкі на ўлік. Па экстэрытарыяльнаму прынцыпу прадстаўляюцца: падатковая дэкларацыя (разлік) па адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб;  падатковая дэкларацыя (разлік) па падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання; падатковая дэкларацыя (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб, індывідуальнага прадпрымальніка (натарыуса, які ажыццяўляе натарыяльную дзейнасць у натарыяльным бюро, адваката, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна); падатковая дэкларацыя (разлік) па падатку на даходы замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва;  апавяшчэнне аб адмове ад прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання; апавяшчэнне аб пераходзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання; дакументы, якія пацвярджаюць права на падатковыя льготы; дакументы, неабходныя для вызначэння сумы адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, якая падлягае заліку або вяртанню, прадугледжаныя часткай трэцяй пункта 2 артыкула 344 ПК. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах інспекцыі: 801514-29308, 801514-29860. Ала Калегава, галоўны дзяржаўны адатковы інспектар ІМПЗ па Шчучынскаму раену