19.01.2020
Удзельнікі хору “Промень” і ансамбля “Медуніцы” адзначылі сваё 30-годдзе
Любоў да музыкі здольна аб'яднаць людзей самых розных прафесій. Народны ансамбль народнай песні «Медуніцы» і хор польскай песні «Промень» не сталі выключэннем. Яны ўносяць вялікі ўклад у культурную спадчыну Шчучыншчыны і могуць пахваліцца мноствам узнагарод. Калектывы ўпэўнена працягваюць насычаны творчы шлях і адсвяткавалі свой 30-гадовы юбілей.
У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў гэты дзень сабраліся былыя ўдзельнікі калектываў-юбіляраў, аматары творчасці шчучынскіх артыстаў.
Щучинская районная газета Дзяннiца